Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Па завязку

Сцяжынай войн
Да свету мне б прыйсці
Дарогай смерці
Дапаўзці да жыцця…
Ў завесе здрад
На шыі б несці
Вялікага кахання
Сціплы крыжык…

Але чаму!?
Ніяк я не дайду
І не жыву
Хвалебна паміраю…
На шыі мне
Ушчэт ўсе разарвуць
Вяроўкі кволыя!
Крыжы, крыжы не цягнуць!!!

На шыі мне
Рукамі разарвуць…
А на зямлі?
Крыж, можа і паставяць…


Верш Па завязку - Андрусь Алаў