Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Падыдзі да мяне

Падыдзі
да мяне,
але асцярожна,
Не кранай цішыню,
што трымае
сусвет.
Ты не хвалюйся –
мне ўсё можна,
Бо я вар’ят,
хоць здаецца –
паэт.

Падыдзі
да мяне.
Чуеш?
Гэта сэрца
Побач з табой
поўніць вены –
віном.
Яно кахае цябе.
а можа –
толькі здаецца,
Бо часам вяршыня
з’яўляецца дном.

Падыдзі
да мяне.
не трэба баяцца,
Не ўсё немагчыма,
што дзіўна гучыць.
Толькі месяц
у вокнах –
нібы папарацы.
і я яго выключу.
Свет
памаўчыць!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Падыдзі да мяне - Андрэй Сузінь