Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сцены

Мы ўзводзім заводы,
каб лепей жылося;
мы кладзем дарогі:
трэба бачыць свет;
мы рамантуем машыны,
каб ехаць да сяброў;
мы абліцоўваем дамы,
каб цяплей жылося;
мы выкладаем дахі,
каб не баяцца дажджу;

Але лепш за ўсё
мы будуем глухія сцены
адно ад аднаго.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Сцены - Андрэй Козел