Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Капяж

Дай паглядзець на лепшага сябе
Апошнім разам – у неба срэбра.
Неба сугучнай хуткасцю ўпадзе
У мора кроплямі. Так трэба.

Я таямніцы лёгка раскажу…
Забудзь сурокі, лёс, удары!
Мы будзем толькі кропелькі дажджу –
І нам так лёгка ў гармідары!

Дай мне запомніць цёплы погляд твой
У час халоднага прыбою.
Я так хацеў бы гэтаю вясной
Пакінуць лепшае з сабою.

Я тваёй ўсмешкі незгасальны свет.
Знаўпроць прыемна падаць ў мора.
Мы капяжу зіхотка-звіўны след –
І нас знітуе прорвай скора.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Капяж - Андрэй Козел