Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Горад

Гэты горад чужы,
І чужыя тут людзі.
Ён ня мае душы.
Жах сьціскае мне грудзі
Ад той думкі, што тут
Застануся я жыць.

Тут бракуе паветра,
Не хапае прасторы.
І празь некалькі мэтраў
На чужым трыкалёры
Заўважаеш Радзімы
Непазьбежную сьмерць.


Верш Горад - Андрэй Кімбар