Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ну вось – і дрэвы пасівелі

Ну вось – і дрэвы пасівелі
сваёй звычайнай пазалотай.
Канец жыццёвае кудзелі –
спыненне руху калаўрота.

I тчэ забыўшая дзясніца
ўсё тыя ж кветкі – васілёчкі…
Ды ёй жа гэта толькі сніцца –
душа даўно ўжо збегла ў прочкі.


Верш Ну вось – і дрэвы пасівелі - Анатоль Трафімчык