Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Маналог Алеся Гаруна

Гараць камяні ў маім вогнішчы,
расцвеленыя агнём,
нібы ваўчаняты ў логвішчы
сонечным прамянём.

У твар мне шугае полымя,
ды я ўсё адно бяру
каменні рукамі голымі
і гэткім, як сам, дару.

Бяруць і да сэрцаў туляць:
няхай нас ратуе боль
і вучыць пра бліжніх думаць,
пра тых, хто гібее ў золь,

Пра тых, хто прамёрз да костак,
хто шлях да агню згубіў,
хто д’яблу чырвоным хростам
Айчыну сваю пазбыў.

Дай Бог, каб маё каменне
аднойчы іх апякло,
прымусіла ўстаць з каленяў,
пайсці на маё святло.

Я – тут! Я шугаю полымем!
Праз боль я з сябе бяру
каменні рукамі голымі
і гэткім, як сам, дару.

Дай Бог, каб маё каменне
Жар-птахам дайсці змагло
да тысячных пакаленняў
і сэрцы іх апякло!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Маналог Алеся Гаруна - Анатоль Сыс