Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Калядная вячэра

Хутка – вячэра. Дзень адплывае ружовы
За небасхіл, дзе ў зацішку маўчання і стомы
Новы абсяг паўстае, шчэ вачам невядомы,
У вечных пакутах нязнанай малітвы і мовы.

У шарым паўзмроку, дзе ўтоены жарты і кпіны,
Дзе ліхтары свае сочаць штохвілю ахвяры,
Вэлюмам чорным ахутаны плечы ў хацінаў
I па кутах там памерлых схаваныя твары.

Там – здратаваныя душы ляцяць на шпалеры,
Каб у святочных карунках мілосці і цуду
Зноўку здабыць сваю моц, – свята тайнай вячэры, –
Дзень наш ачысціць ад зла, і ад змроку, і бруду.


Верш Калядная вячэра - Анатоль Дэбіш