Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Няўжо?

I вось, нарэшце, прада мной Радзiма,
Тут беларускасць знiшчана ушчэнт,
Свая, наогул, мова нелюбiма,
I грэбуе ёй нават прэзiдэнт.

Нiхто па-беларуску не гаворыць,
Адкiнулi чырвона-белы сцяг.
Няўжо народ гiсторыю паўторыць,
Савецкi пойдзе зноў яе працяг?

Пагоня за свабодай не ўдалася,
Адкiнулi зноў старажытны герб,
Не па душы свабода нам прыйшлася,
Зноў пажадалi молат мець i серп.

Няўжо чакае доля дыназаўраў
Адметны беларускi мой народ?
Не будзе нi аркестраў, нi лiтаўраў,
Без волi нас чакае эшафот.

Так нашы продкi дамагалiсь волi!
Сваё жыццё паклалi ў барацьбе.
Няўжо не будзем вольнымi нiколi?
Чаму палон мы выбралi сабе?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Няўжо? - Анатоль Балуценка