Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пакуль яшчэ ногі носяць

Пакуль яшчэ ногі носяць,
Пакуль яшчэ бачаць вочы,
Павінен я столькі зведаць,
Хапіла каб назаўсёды!
Ніколі не будзе досыць
Мне вечнай красы дзявочай,
Матулінай ласкі светлай,
Радзімы,
сяброў,
свабоды…


Верш Пакуль яшчэ ногі носяць - Аляксей Жбанаў