Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ёсць на свеце мой алень

Ёсць на свеце мой алень,
Ёсць і гэткае маленне:
Будзь заўсёды у аленя,
Цёмны мох і светлы дзень!

Вы, разумныя браты, –
Я і сам страляць умею –
Дайце жыць майму аленю
Пад галінкай дабраты.

Вось у цішыні лясоў
Ліст трапеча счырванелы.
Можа, гэта страх аленя
Тут асінкаю ўзышоў?

Я іду, іду між дрэў
Па асінавай алеі.
Мне пабачыць бы аленя…
Зноў я чую блізкі стрэл.


Верш Ёсць на свеце мой алень - Аляксей Пысін