Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Песьня сталёвае восені

Плакаць, сьмяяцца ды лезьці са стогнам на сьцены,
Сэрца з грудзей вырываць пасінелай рукой,
Доўга бязглузда глядзець на надзьмутыя вены,
Ціха маліцца ды клікаць жаданы спакой,

Моўчкі шалець і дражніць сваім шалам нябёсы,
Мары свае выклінаць, але марыць ізноў,
Прагнуць прапасьці бязь сьледу, бы лёгкія росы,
Сорам сьлязьмі выклікаць у памерлых дзядоў,

Прэчкі ўцякаць ад дурнога бястварага рою,
Гвалціць чарнілам паперу, стагнаць уначы,
Скрыгаць зубамі, душыць непатрэбную мрою…
Восень зьліецца з душою, крычы, не крычы.

Плач, калаціся ды лайся, зьвівайся ў вяроўку,
Скуру сарві зь сябе ў пошуку новай бяды,
Біся аб сцены, душы сябе зноўку і зноўку…
… восень пад лёдамсхавае твой крык назаўжды.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Песьня сталёвае восені - Аляксей Карпенка