Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не са злосьці – па звычцы такой

Не са злосьці – па звычцы такой –
Глыб нябесная сьвет аплёўвае.
Што за радасьць яе, сталёвую,
Павітаць і ўпісацца ў спакой,

У закончанасьць сьветла-шэрую,
Сонны подых сырога дня.
Той удачы ня надта і веру я –
Быццам з долу рубель падняў.

Просты, зьзяе ў гразі і ў погані,
І каштуе чагось яшчэ.
Што за шчасьце між днямі воглымі
Чуць, як ціша ў душы цячэ.

Хто з трывогаў і нерваў вытканы –
Разумее каштоўнасьць дзён,
Калі бачыць, нарэшце, ён
Сьвет, прашыты спакою ніткамі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Не са злосьці – па звычцы такой - Аляксей Карпенка