Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Невясновае паветра

Невясновае паветра. Халодная прастора.
Я іду па дарозе. Шукаю прыстанак.
У душы вар’яцеюць шалёныя хвалі мора
І хістаюцца іскры выбухоўных маланак.
Contra spem spero.

Я па крузе блукаю, здаецца, у стоме.
У пустэчы гучыць немы голас мой.
Марны лямант у пустыні. Дрыжаць далоні.
Зводзіць з розуму супакой.
Dum spiro spero.

Незнаёмец, прашу, ты грамчэй пазаві.
Я прыйду да цябе скрозь зацвілую золь.
Стану побач ціхутка. Зірнем візаві –
І пазбавіцца моцы заінелы боль.
In spem adducti.

Поплеч, поруч вярнемся ў пенаты.
– Трымай сэрца. Прайдзем праз імглу?
Лёс не ўвозьмецца блытаць карты.
Я не знікну. Не прывід. Я не памру.
In has spe vivo.

___________________________________________
Contra spem spero – без надзеі спадзяюся.
Dum spiro spero – пакуль дышу – спадзяюся.
In spem adducti – акрыленая надзеяй.
In has spe vivo – гэтай надзеяй жыву.


Верш Невясновае паветра - Аляксандра Фагот