Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Грувасткія цені плывуць над зямлёй

Грувасткія цені плывуць над зямлёй –
То хмары ў благім прадчуванні.
І вецер спявае пра “вечны спакой”…
Разрушаны ўсе спадзяванні.

Дубы-веліканы, нібы калдуны,
Варожаць-шапочаць аб нечым.
Цяжкое калоссе пападала ўніз –
Ратунку ў нябёсаў кленчыць…


Верш Грувасткія цені плывуць над зямлёй - Аліна Арго