Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Аддзячыць поле табе

Аддзячыць поле табе, аддзячыць,
Ракою звонкай сваіх зярнят;
Яму вось толькі б адчуць і ўбачыць,
Што ты не знекуль, а з гэтых хат.

Што ты хадою не кінеш ценю,
Ў якім не ўзыдзе святло зямлі;
Што ты цяжкое збярэш каменне
З найсамай цвёрдай яго раллі.

Аддзячыць поле табе, аддзячыць,
Аддасць гарою калосны дар;
Яму вось толькі адчуць і ўбачыць,
Што ты не госць тут, а гаспадар!..


Верш Аддзячыць поле табе - Алесь Жамойцін