Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш БЫВАЙ

1.Любіце дам сваіх, мужчыны,
Так моцна, як ніхто да вас!
Дарыце кветкі без прычыны,
Часцей супольна баўце час.

2.Пылінкі з дам сваіх здымайце,
Насіце на руках багінь
І ад самоты ашчаджайце
Іх, жарснай любасці рабынь!

3. Спявайце дамам серэнады
Пад струнны перазвон гітар,
Прыкмецце ў прыцемках лампады
Іх бляск вачэй і вабнасць чар.

4. Злавіце знічку ў небе зорным,
Каб мары здзейсніліся ў дам!
Складзіце верш ім, непаўторным,
Курыце, мілым, фіміям.

5.Хай вашы сэрцы палымнеюць,
Рука не здрыгне.., бо, бадай,
Жанкі і так сказаць умеюць:
\”Я здрадзіла табе, бывай!\”

15.03.2016

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш БЫВАЙ - Алесь Яжэвіч