Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Шкада жыцця на розныя паперы

Шкада жыцця на розныя паперы –
На кожнай працы дзесяць справаздач.
І як пажар палае пільны тэрмін,
Учора кожную было патрэбна здаць.

Лятуць чарнілы, тонер на друкарцы,
Ідуць лясы на дакументаў стос.
Па дзесяць справаздач на кожнай працы
І з імі шчэ дадаткаў добры воз.

А міг жыцця якой цаною змераць?
На сотні спраў яшчэ патрэбны час.
І мне за кожную зусім не на паперы
Патрэбна годны Богу даць адказ.


Верш Шкада жыцця на розныя паперы - Алесь Спіцын