Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мяне не чытаюць ірландцы

Мяне не чытаюць ірландцы
І верш не ўбачаць вось гэны,
Хоць я такі ж самы ў п’янцы
І маю падобныя гены.
Мой твор не зацэняць і фіны,
Не здзівіш іх рудабародым,
Як ліст, што ірвецца з асіны,
Ўздымеш на віны свабоды.
А раптам не ліст,
Проста рыбіна луска,
Паэзіі вольнай садыст.
Прачытай, беларуска!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Мяне не чытаюць ірландцы - Алесь Круткін