Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Крывіцкую кашулю пашый дзеля мяне

Крывіцкую кашулю пашый дзеля мяне
Бо будзе абярэгам яна у змрочным сьне.
Ды сэрца у цемры сагрэе калі
Ляжаць яно будзе ў мёртвай раллі.
Дай дранікаў потым на гэтай вайне
Было каб што есці у шэрай труне.
Духмянай гарбаты таксама налі
Што з зёлак святой беларускай зямлі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Крывіцкую кашулю пашый дзеля мяне - Алесь Круткін