Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Аматар цыкорыя

Моўчкі выпіў цыкорыя
З водарам лімфы
Выкідак крэматорыя
З сэрцам як плінфа.
У зацвілых шкарпэтках
Просіць гемаглабіна,
Яго бачыла сведка –
Куртызанка Мальвіна.
І пост-панка вантробы
На ягоных ботах,
Потым нейкія копы
Яго бачылі з готам.
Апетытна выцмоктываў юшку,
Суп варыў, песні пеў, баляваў,
І заўсёды ля ўласнай падушкі
Побач чэрап чужы пакідаў.
Народжаны ня ў моргу,
А ў крэматорыі,
Запрашае з аўторку
На кубак цыкорыя.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Аматар цыкорыя - Алесь Круткін