Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сумленны грамадзянін

Каб быць
Сумленным грамадзянінам
Трэба вушы заткнуць,
Трэба вочы заплюснуць,
Трэба рот чымсьці забіць…
Абы толькі,
Абы толькі
Нічога дрэннага не гаварыць.

А яшчэ трэба нам,
За ўсё кланяцца вам,
А яшчэ, тое, што кажуць
Безумоўна рабіць…
Абы толькі,
Абы толькі
Нічога дрэннага не гаварыць.

І куды глядзяць вочы,
Праз заплюснутасць век.
Што ж убачыць, асэнсуе
Сляпы чалавек…

Што пачуе ён,
Праз заткнутыя вушы,
Што ж пачуе ён,
Калі добра аглушан…

І сказаць, што ён можа,
Калі ён – немаўля?
Слова ўнутры згарае,
У мазгі паддаючы вугля…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Сумленны грамадзянін - Алесь Борскі