Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Шчасце…Гора

Над заросшай над поймай збялелай,
дзе імгла разышлася ў бакі…
На траве слёзы ранку знямелі –
гэта слёзы мне роднай ракі.

Гэта слёзы народа нямыя,
гэта ветра нямога парыў…
Боль і гора з душы яны змыюць,
шчасце ж дождж яшчэ ўчора размыў…

2015 г.


Верш Шчасце…Гора - Алесь Борскі