Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Замаўчы, маё сэрца!

Замаўчы, маё сэрца,
Будзь ты гордым хоць раз.
Хіба можна пачуцці
Выстаўляць напаказ?

Можа гэта не тая,
Што шукаў у жыцці,
Можа з гэтай ні кроку
Поплеч мне не прайсці?

Дык чаму ж пры сустрэчы,
Без прызнання яшчэ,
Сэрца, б’ешся ты часта,
На душы – гарачэй?

Замаўчы, маё сэрца,
Перад ёю хоць раз:
Хваляванне адчуе
І сакрэт – напаказ.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Замаўчы, маё сэрца! - Алесь Астапенка