Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Маё каханне

Маё каханне-птушка легкакрылая,
Яно не любіць клетак і замкоў.
Маё каханне-песня тая мілая,
Што у душы гучыць ўсё зноў і зноў.

Я дзякую Табе, што з паўсядзённасці
Узняў мяне да вышыні нябёс.
Я дзякую табе, што з безнадзейнасці
У свет кахання ты мяне прынес,

Ты дапамог душы маёй адкрыцца,
Насустрач радасці і марам паляцець.
Ты дапамог пра талент не забыцца,
Натхненне мне вярнуў, каб я магла хацець

Пісаць зноў вершы, пра каханне марыць,
Не стрымліваць душы сваёй парыў,
У сілы і пачуцці зноў паверыць
І новы у жыцці адчуць прарыў.

Я выпраменьваю для любага цяпло,
Святло і сілу, радасць і каханне.
Усё зрабіць хачу я для яго,
Каб толькі у вачах было прызнанне,

Што Сонца Я Яго, а Ён Мой Бог-
І гэтага хапае нам для шчасця,
Каб разлучыць ніхто ўжо нас не мог
І мы не зведалі жыццёвага нянасця.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Маё каханне - Алена Аскірка