Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вяне чырвоная ружа

* * *

Вяне чырвоная ружа
З сонцам заходнім. І плач
Чуецца дзіўны, бы сцюжа…
Так не заплача крумкач!

Вечар спаткаецца з цемрай,
Каб адысці ад святла…
Вочы запаляцца шэрай,
Прывіднай зайздрасцю зла.

Хто ў іх хаваецца? Жахі?
Чорныя крылы з нябёс
Сыплюцца градам на дахі.
Жыта гарыць і авёс.

Помнікі д’яблу не гнуцца,
Бо пачалі бранзавець.
Слёзы крывавыя льюцца,
Хвалямі б’юцца аб смерць.


Верш Вяне чырвоная ружа - Алег Нікулін