Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ранішняя лічылка

Адзін.
На луг світальны паглядзі.
Два.
Іскрыцца росамі трава.
Тры.
Збіваюць россып рос вятры.
Чатыры.
Вясёлы промень сеў на жвіры.
Пяць.
Воды ракі са сну бурчаць.
Шэсць.
Світанак цемру і ўдолах есць.
Сем.
І я сняданак смачна ем.
Восем.
Запелі косы на пакосе.
Дзевяць.
Дзеці ў дзень без хмараў вераць.
Дзесяць.
Да ночы спіць дрымотнік-месяц.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ранішняя лічылка - Алег Нагорны