Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Каханне, грошы, славы сверб – мана

Каханне, грошы, славы сверб – мана:
Няўмольны час завабіць імі сэрца,
Памучае, а потым насмяецца –
He здраджвае Радзіма нам адна.

Так у рацэ сплывае хлуд сухі,
Цяжкія бёрны і ашмоцце пены,
I толькі адбіваюцца нязменна
У хуткабежнай плыні – берагі.


Верш Каханне, грошы, славы сверб – мана - Алег Мінкін