Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш А што сэрца? Каму яно патрэбна



А што сэрца? Каму яно патрэбна,
Калі ўсе глядзяць толькі на цела?
Калі вочы палаюць дзіўным срэблам,
Але ім ўсё ж іншага хацелась.

А душа? Яна зноў маўчыць ды плача
Уначы, сярод цемры і болю.
Ніхто плачу таго не зможа ўбачыць,
Не пачуе ніколі, ніколі.

Сколькі можна так жыць у гэтым свеце,
Калі толькі краса, больш нічога
Не патрэбна людзям? Нібыта вецер,
Дні мінаюць, але не трывога.

Калі ўбачаць тое, чаго не бачна
І сагрэюць цяплом сваё сэрца?
Пакуль што яшчэ усё тут нязначна,
Але нешта-такі далей б’ецца.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш А што сэрца? Каму яно патрэбна - Зьміцер Арлікоўскі