Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мне ганарыцца маёю зямлёю

Мне ганарыцца маёю зямлёю
Наканаваў лёс Вялікіх Князёў:
Мужнасьць народа часінай ліхою,
Кроў неадступных Літвы ваяроў.

Мне ганарыцца маёю зямлёю
Кніга Скарыны дала цьвёрду моц,
Вершы паэтаў, што мове нямою
Стаць не далі, словам грэючы ноч.

Мне ганарыцца маёю зямлёю
Даў непахісны віхурамі крыж,
Сьведчанне веры прасьледаў парою,
Сьвятасці сэрцаў пакорная ціш.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Мне ганарыцца маёю зямлёю - Яўген Бартніцкі