Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Зялёнае воблака на рынку

Бярыце, людзі, – я вам прывёз
Вятры, травінкамі закалыханыя.
Вось перад вамі паўнюткі воз
Салаўіных песень, што з лугу сабраныя.

Бярыце веснюю радасць маю –
Май, што водарам красак успоены.
Бярыце. Я з краскамі мёд аддаю –
Ён на гудзе пчаліным настоены.

Я прывёз у горад, дзівак,
Росных захадаў ціхія водбліскі.
Спрачацца не будзем – бярыце за так
Усё зялёнае летняе воблака –
Воз духмянага сена!

Верш Зялёнае воблака на рынку