Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сэрца і думка мне кажа

…Радасць хай будзе мне сведкай,
Свет няхай бача і людзі, –
Нібы цудоўная кветка,
Ордэн галубіць мне грудзі.

Ці сонцу ў вочы я гляну,
Ці ў вочы зорак свабодных, –
Будзе ён мне талісманам,
Зоркай маёй пуцяводнай.

Ленін на сэрцы шчаслівым,
Леніна ў сэрцы заветы,
Ясныя думак парывы
Песняй імкнуцца над светам…

Вочы мне з часам самкнуцца,
Жвір мяне ўхутае цвёрды,
Жыць між людзей застануцца
Песня і Леніна ордэн.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Сэрца і думка мне кажа - Янка Купала