Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Таццяне САПАЧ



(Вольга Цярэшчанка жыла ў кватэры Т. Сапач
у Гомелі з1988 па 1990гг. Т. Сапач загінула ў
аўтакатастрофе каля Вільні 27.10.2010г.)
Я да тваёй кватэры падбіраю ключ,
Але стаіць самота побач, праваруч.
Зрабіўшы першы крок за дзверы,
Два словы бачу на паперы:

“Таццяна Сапач, дабранач”.

Тут нехта быў, гарбату піў і верш складаў.
Апошні нумар “Нашай Нівы” ён чытаў,
А я свае збірю рэчы, пішу цыдулку :
“Да сустрэчы,

Таццяна Сапач, дабранач”.

Адчыніць дзверы хтосьці апася мяне.
З марозу ў гарбатнік цёплы зазірне –
Ён сябра твой не выпадковы,
Бо кожны вечар кажа словы:

“Таццяна Сапач, дабранач”.

І колы цягніка спяваюць песню мне
Аб тым, што Вільня хутка зноў мяне гукне,
Нібы ад Вастрабрамскай Маці,
Пачую: “Воля, пачакайце…”
Таццяна Сапач, дабранач. 1992г.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Таццяне САПАЧ - Вольга Цярэшчанка