Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш А ведаеш, што ты – мая атрута?



А ведаеш, што ты – мая атрута?
На густ прыемная, прыемная ва ўсім.
Тваё імя паўсюдна не славута,
Але яно ў сэрцы ў маім!

І душыць, і хвалюе, і знішчае
Усё што ёсць, усё што б ні было!
Маі імгненні лёгка разбурае
Табою зруйнаванае нутро.

Няспынны час, цягнік жыцця імчыцца.
Я ведаю, што ў ім цябе няма.
Аднойчы я надумаю спыніцца
І буду вінаватая сама,

Бо дзесьці там жыве мая атрута…
Абавязкова я яе знайду.
Нап’юся ёй, пазбавіўшыся смутку,
І ад яе здаволена памру!



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш А ведаеш, што ты – мая атрута? - Вікторыя Галоўчык