Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мне падалося

Мне падалося быццам мы радныя,
Як ня былі, напэўна, мы ніколі.
Тваіх вачэй заранкі маладыя
Над маім дахам коўзаюць паволі.

Смугою вецер гоніць аблачыну
У край нябачнай велічнай свабоды,
Як ад цябе нясуць мяне, дзяўчына,
Няўмольны час ды ўспамінаў воды.

Абраў нам лёс с табой чужую долю
І багацей мы ёй абодва сталі.
Пакінем сэрцу ўсё, што варта болю
І цішыню таемную між намі.

Абвесьцяць ранак птушкі маладыя,
Супыніць сонца зорныя палёты.
Згасае ноч, ізноўку мы чужыя,
Як быццам песьні не хапіла нотаў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Мне падалося - Ветразь