Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш БЕЛАРУСКІМ МУЖЧЫНАМ

І Аўстраліі, і Гаваны
Вечна вабныя берагі,
Заставацца ж хачу каханай
Толькі тут і з табой, дарагі.

Я хадзіла па вулках Сафіі
І ў Італіі мару пабыць,
А з табою намнога шчаслівей,
Мне б каханнем цябе наталіць.

Ні балгара, хаця ён Ангел,
Ні француза з тонкай душой,
Я цябе прымаю са скаргай,
З песняй, з рэўнасцю страснай тваёй.

Мне з табой дараваць прыемней,
Мне цябе зразумець лягчэй,
Мой Скарынінскі пераемнік,
І Кастусь Каліноўскі яшчэ.

Самы горды, і самы цярплівы,
Самы дужы і смелы мужык,
Дарагое і роднае дзіва,
Да чаго ж ты ў жыцці не прывык?

Ты ў пяшчоту паверыць не можаш
Беларускіх найлепшых жанчын?
Ўсё раўнуеш, злуешся, о, Божа,
Можа, ты і Атэлаўскі сын?

Верш БЕЛАРУСКІМ МУЖЧЫНАМ - Вера Буланда