Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Рэкі дзяцінства



Рэкі дзяцінства –
Самыя глыбокія,
Дрэвы дзяцінства –
Самыя высокія.
Нівы дзяцінства –
Самыя шырокія,
Сцежкі дзяцінства –
Самыя далёкія.
Ночы дзяцінства –
Самыя кароткія,
Сны дзяцінства –
Самыя салодкія.
Крыўды дзяцінства –
Самыя слязлівыя,
Забавы дзяцінства –
Самыя смяшлівыя…
Рэкі
Мялеюць,
Дрэвы
Ніжэюць.
Нівы
Вузеюць,
Сцежкі
Карацеюць.
Ночы
Даўжэюць,
Сны
Гарчэюць.
Крыўды
Смяшнеюць,
Забавы
Слязнеюць…
Што ж гэта,
Што ж гэта
Робіцца, братцы?
Куды ад навалы такой
Схавацца?



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Рэкі дзяцінства - Васіль Зуёнак