Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не знікай

Не знікай, будзь са мной у часіну трывог,
Не знікай, калі цемра ўзыйдзе на парог,
Не знікай, бо імгла ў маім сэрцы дрыжыць.
Пачакай, буду моцна табой даражыць.

Не знікай у задуменна навеяным сне,
У маладой, трапяткой і шчаслівай вясне,
Не знікай, калі птушкі ў вырай завуць,
Не знікай і ніколі мяне не забудзь.

Не знікай, ты-люстэрка мае ў небыцце,
Знай заўжды, што імгненне-усе наша жыцце.
Не знікай у роснай сцежцы, у пякельным агні.
Не знікай, заклінаю цябе, дарагі!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Не знікай - Валянціна Владава