Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Абады



Як ні бяжы – не перагнаць,
не абскакаць усіх абставін,
не дазваляючых пачаць
перамагаць статуты шалей.

Ёсць раўнавага дзесьці.
Так.
Яна павінна быць хоць дзесьці.
Але, навошта ж гэты час
штурхае нас у прорву лезьці?

Там раўнавагі не знайсці.
Там будзе толькі болей зрухаў.
Імгненняў коштам на вякі,
як вечкаў трун, вачэй, мінулых…

Я застаюся там, дзе ёсць
хаця б крыху марудных крокаў,
спакойных позіркаў на НОЧ,
на Надзвычайны Човен,-
кОла.

Ёсць незвычайнае, было
у кожным простым чалавеку.
У кожнай бездані ёсць дно –
яго жаданне збегчы ў мэту.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Абады - Уладзімір Кабердзін
«