Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Даход у год

Кандытатаў у дэпутаты адабралі,
У “Жыцці Бабруйскім” напісалі,
Іх даходы паказалі,
Як узнаў я іх даход,
Што атрымалі яны ў год,
Вельмі я тады здівіўся,
Ажна рот у мяне адкрыўся.
Рот я хуценька закрыў,
І ў краму паспяшыў.
320 я аддаў,
Літру сывараткі ўзяў,
Рыба мне не пакарману,
Бо жывем мы ўсе па плану,
Сталі мы міліянеры,
Каб не трацілі мы веры,
Веры ў то, што кажды год,
Багацее наш народ.
Толькі як жа далей жыць,
Нельга рыбіну купіць.
Улады жруць сыры каўбасы,
Мы ядім як папуасы,
Дык дакуль, ядрона маць,
Усё дзярмо мы будем жраць.
Мо народу так і нада,
Калі ім спадобы ўлада,
Што жа гэта за ўлада,
Грошы прэ куды не нада,
Набудоўвала палацы,
А ў народа няма працы.
Кажуць: “Клюшку ты бяры,
І ў палац лядовы ідзі,
Клюхаю махаць там будеш,
Смуту ты сваю забудеш”.
Няма чым дзяцей карміць,
За кватэру заплаціць,
Кабы не было ў нас бабкі,
Мы даўно бы склалі лапкі.
Мы не курым і не пьём,
На пенсію яе жывём
Палацаў вашых нам не трэба,
Бо ў нас ні у іх патрэба,
Грошай к пенсіі дадаць,
Каб нам было што кусаць.
А каб грошай больш прыбавіць,
Не патрэбна гульні правіць,
Усе гулянкі адмяніць,
Болей хлеба малаціць.
Распладзіць свіней, кароў,
Каб народ наш быў здароў.
Вось тады такая ўлада,
Для народа будзе нада.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Даход у год - Уладзімір Гайдукевіч