Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Тры дрэвы

Тры дрэвы вiдаць мне, як выйду на ганак
Тры дрэвы вiдаць мне, як гляну ў вакно
Тры дрэвы – запозна, а можа, зарана
Спяваць мне пра вас, але вам ўсё адно

Адно з iх – вярба, што магутнаю стала
Далёка ад рэчкi, у жоўтых пясках
Гадоў ёй нямала, цi шчасце спаткала –
Пра гэта ў сваiх не даведаўся снах

Другая – бяроза, у неба ўзнялася
Па ёй я убачыў, як збеглi гады
Бяроза, скажы мне, ў якiм зараз класе
А можа, даўно школу скончыла ты

А трэцця – рабiна, нi ў чым ты не вiнна
Крыху нахiлiлась яна над зямлёй
А ягады – чулi вы гэту навiну –
У лiпнi чырвонымi сталi на ёй

Тры дрэвы вiдаць мне направа i прама
А гляну налева – там любы мой бэз
Спяваць мне не позна, спяваць мне не рана
Бо так было б сумна мне дрэў гэтых без

Верш Тры дрэвы - Уладзімер Гардзейка