Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Падслуханае ў электрычцы



– Кажаш, не забыў, успамінаеш?
Ну а як жыццё тваё цяпер?
Штось вачэй, гляджу, не падымаеш,
І нясвежы з гальштукам каўнер.
Кажаш, жонка поварам працуе?
Надта не заўважна па табе.
Ну а сам? Камерцыя. Гандлюеш.
А яшчэ? Бывае сніш мяне?
Ну а дзеці? Сын? Увесь у татку.
Малайчына! Як завуць? Ілля.
А чаму хацеў дачку спачатку?
Вось дзівак! Каб даць маё імя…
А жытло? Здымаеш за даляры?
У адведкі, кажаш? Запрашай!
Ты аб чым? Я й зараз твая мара?
Не жартуй!
Ну, мне пара.
Бывай!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Падслуханае ў электрычцы - Таццяна Цвірка