Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Гучыць матыў, няведамы дагэтуль



Гучыць матыў, няведамы дагэтуль,
Адчайна ў хату просіцца вясна.
Ніколі я ня чуў сябе паэтам
У сьвеце, дзе паэзія – Яна.

Лічы, гадай, шукай імя сьвятое,
Якое спрэс запоўніла радкі
Гарачым шэптам-подыхам пра тое,
Адкуль санэт нязмушаны такі.

Натхненьня шал, узвышанасьць і вера,
Нясьцерпны боль, падзеньне з вышыні –
Адна Яна, куды ні зазірні.

Чаканы верш кладзецца на паперу,
Каханьня сьпеў лунае ў цішыні…
Але ў самоце патанаюць дні.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Гучыць матыў, няведамы дагэтуль - Сяржук Сокалаў-Воюш