Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Бясконцае

Я кахання вучань. Гэта лёс.
Бачыць Бог, мне ёсць чаму вучыцца.
Чысціню ў сэрцы я прынёс
Да яго нявЫчэрпнай крыніцы.
Піў з яе. У кожнага глытка
Ёсць свая гісторыя і дата…
Мабыць, не хапіла малака –
П’ю цяпер з ўтрапёнасцю салдата.
Каб адчуць ўсім сэрцам прыгажосць,
Чысціню адносін старадаўніх,
Я прыйшоў на сцэну. Я – не госць,
У мяне ёсць вопытны настаўнік –
Я кахання вучань. Гэта лёс…
і г. д.

27.09.2012

Верш Бясконцае - Сяргей Махнач