Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Там, дзе хадзіў калісьці Ленін

Прыгожа, Прага, ты
Вясною,
Уся ў садах,
Што ў белай пене.
А я ўсё думаю
Пра тое,
Як тут хадзіў калісьці
Ленін.

Ідуць рабочыя
Праз пляцы,
Ідуць пад сцягам
Палымяным,
А ён тады
Ўсё гэта бачыў –
I чырвань зораў
На Градчанах.

Ляціць аб дружбе
Песня з сэрца,
Ляціць над вежамі
Высока.
I гэтай хвіляю,
Здаецца,
Я чую ленінскія крокі.

Блакіт
Над Жыжкавай гарою,
I Влтава
Ў сонечным адзенні…
А я ўсё думаю
Пра тое,
Як тут хадзіў калісьці
Ленін.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Там, дзе хадзіў калісьці Ленін - Пятрусь Броўка