Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Апошні свечкі жоўты дым

Нібыта асвятлёны святым ценем,
Ідзеш наўпрост збуцвелага лісця…
Шарэнгай ўздоўж імачча зверы,
Недапражытага жыцця..

Нібыта праклянуты Праметэем,
Задзьмуў іскру ягону на вятры..
І пад струну чароўную Арфея
Дасніў ты Эўрыдыкы сны…

Нібыта волат на спіне з Еўропай
Праплыў каханнем акіян быцця.
І, як слязою Пенелопы,
Вярнуўся да свайго жытла.

Нібыта жыў недапражытым жыццем,
Нібыта быў як лісце сумным і слабым.
Як тонкі сполах свечкі пры малітве,
Якая пакідае жоўты дым…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Апошні свечкі жоўты дым - Павел Гаспадыніч