Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Выпускны баль

Выпускны баль

Выпускніцы ўсе ў сукенках бальных,
І плывуць па школе вальса гукі.
Ноткі жалю ў словах развітальных,
Рыцарства партнёраў без прынукі.

Вось дык цуд! З дзяўчат вачэй не зводзяць,
Сталі, як прынцэсы з казак, раптам.
Няўжо з танцаў іх яны праводзяць?
З імі бавяць час у кпінах, жартах?

А дзяўчаты шчасця не хаваюць,
Звыкнуцца паспелі з роляй новай.
І на школьным балі адчуваюць,
Кожная-Наташаю Растовай.

Я вачамі адшукала сына,
Думкі-мары паплылі далёка…
Мой Максімка кружыцца з дзяўчынай
І смяюцца ямачкі на шчоках.

2003 г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Выпускны баль - Ніна Кавальчук