Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Меч

Меч.

Лацінай надпіс,,пі кроў,,*… і ты піў гэту кроў –
Да таго кавалём быў скаваны…
Мірна ў похвах драмаў, ды сьніў бой
І зноў марыў аб шляху крывавым.

Прытулюсь да лязы скурай тонкай,
Апякусь вастрынёй ільдзяной:
Чалавеча! Тваё імя горда,
А ты сёньня з мячом ды вайной.
-9.10.14.
* – ,,пі кроў,, гэткі надпіс лацініцай гравіраваны на мячы
крыжака-тэўтонца.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Меч - Міхась Карцялёў