Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Аблога



Агні гараць на вежах. Вораг блізка.
Бывай, мой дружа! Нам не адстаяць
Ні дом, дзе мы гайдаліся ў калысках,
Ні храм, дзе нас хацелі адпяваць.
І колькі ні стаяць на гэтых сценах,
Зруйнуюць іх. Дарэмна ты – герой,
Бо ціха выпаўзае здрада з ценю
У час, калі патрэбны кожны вой.
Зруйнуюцца, згараць метал і дрэва,
Камень і шкло… Што застанецца нам?
Але што – сцены? Горад стане гневам,
І сэрцам стане зруйнаваны храм.
І мы і ў гэтым свеце, і ў наступны
Ідзём з любоўю да зямлі сваёй.
Гараць агні на вежах недаступных
Душы тваёй, душы маёй жывой.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Аблога - Людміла Рублеўская