Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Даўгінаўскі тракт

Даўгінаўскі тракт з даўніны Беларусі.
Па ім нашы продкі ішлі.
Схаваны ў асфальце каменныя бусы,
Гасцінцам раней што былі.

Дрыжалі калісьці на тракце пралеткі,
Пад цоканне звонкіх капыт.
Касілі траву і бацькі і падлеткі
На ўскраі самотных ракіт.

Саломай пакрытыя нізкія хаты,
Плятнямі агорнуты двор…
Маёнтак асобкам ў старонцы багаты,
А побач – і рэчка і бор.

У полі збор збожжа, з сярпамі жанчыны.
Тут дзеткі малыя, дзе цень.
І пан, аж спацеў – развельможны і чынны –
Ад зною у жнівеньскі дзень.

Забылі мы косы, сярпы і салому…
Ўсюль тэхніка ў полі гудзе.
Дзяцей беларуска да новага дому
Даўгінаўскім трактам вядзе.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Даўгінаўскі тракт - Леанід Карэліч